Арсень Сівіцкі: Сапраўдныя дыверсійныя групы могуць з'явіцца з расейскага напрамку


Палітычны аналітык Арсень Сівіцкі кажа, што вонкавую і ўнутраную палітыку беларускага кіраўніцтва дыскрэдытуе Расея і сілавое лобі.

План масавых арыштаў апошніх дзён, на думку Сівіцкага, на стол Аляксандру Лукашэнку з дапамогай дэзынфармацыі падкінула тая частка сілавога блоку, якая арыентуецца на Маскву.

«Усе ацэнкі, агучаныя Лукашэнкам і прасунутыя СМІ, паўтараюць ацэнкі ваенна-палітычнага кіраўніцтва Расеі, якія былі закладзеныя ў сумесныя вучэнні «Узаемадзеянне-2015» і «Славянскае братэрста-2015». Паводле іх сцэнару, сітуацыя ў Беларусі была дэстабілізаваная дзейнасцю незаконных узброеных фармаванняў правага толку – цяпер іх «шукаюць», – зазначае Сівіцкі.

Але асноўная рызыка сыходзіць ад Расеі, кажа ён, праз ваенны і эканамічны ціск, які дэстабілізуе сацыяльна-эканамічную сітуацыю, і правакуе пратэсты, а «незаконныя ўзброеныя фармаванні і дыверсійныя групы могуць паўстаць якраз з таго напрамку».

У Захада ж няма падстаў рабіць «каляровую рэвалюцыю» у Беларусі, там незацікаўленыя ў дэстабілізацыі сітуацыі ў нашай краіне, якой могуць скарыстацца расейцы, лічыць эксперт.

Апрача таго, Расея праводзіць спецыяльныя інфармацыйныя аперацыі ў краінах ЕЗ, каб дыскрэдытаваць вонкавую палітыку афіцыйнага Менску», – кажа Сівіцкі. Так, па яго словах, «расейскія дыпламаты спрабуюць дэзынфармаваць тамтэйшыя эліты адносна планаў Расеі па размяшчэнні сваёй ваеннай прысутнасці ў Беларусі: нібыта Лукашэнка сто разоў пагадзіўся – і вось-вось выканае ўсе ваенна-палітычныя загады, якія атрымаў з Крамля».

Падрабязней – у «Размове Калінкінай».