Арсень Сівіцкі: Расея можа выкарыстаць увосень верагодныя сацыяльныя пратэсты ў Беларусі


Аналітык заўважае, што акурат па такім сцэнары – ваеннае ўмяшальніцтва ў выніку дэстабілізацыі ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі – прайшлі сумесныя з Масквой вучэнні «Славянскае братэрства» у 2015 годзе.

Акупацыя Беларусі можа адбыцца падчас вераснёўскіх вучэнняў «Захад-2017». Суседнія з намі краіны на ўзроўні прэзідэнтаў і МЗС бʼюць трывогу, але беларускае Мінабароны пераконвае, што сітуацыя кантралюецца – і суверэнітэту нашай краіны нічога не пагражае.

Беларусь паводле сцэнара вучэнняў чакае 500-600 вагонаў з расейскімі вайскоўцамі і тэхнікай, але ў Расеі быў абвешчаны тэндэр дзеля патрэбаў вучэнняў «Захад-2017» на 4 тысячы вагонаў.

Падрабязней пра афіцыйны план вучэнняў, магчымасць змяніць яго з боку Расеі – у «Размове Калінкінай».