Гарачы каментар Аркадзь Бабчанка: Пуціну няма куды абвастраць сітуацыю, далей – вайна


Памагатыя тэрарыстаў нанеслі нам удар у спіну. Гэткім чынам Уладзімір Пуцін пракаментаваў інцыдэнт са збітым Су-24 каля турэцка-сірыйскай мяжы. На ягонае меркаванне, расейскі лятак не ўяўляў пагрозы для Турцыі, а збілі яго над тэрыторыяй Сірыі. Турэцкі бок у сваю чаргу падае зусім іншую версію здарэння. У «Гарачым каментары» – палітолаг Павел Усаў і вайсковы журналіст з Расеі Аркадзь Бабчанка.

«Мне падаецца, тут ніхто не гатовы абвастраць сітуацыю далей. Эрдаган (прэзідэнт Турцыі) атрымаў, што хацеў. Пуціну абвастраць сітуацыю проста няма куды, далей ужо проста вайна. А НАТО заўсёды займае міралюбівую пазіцыю», – пракаментаваў збіццё расейскага знішчальніка Аркадзь Бабчанка.

Каментары