Арабы супраць арабаў: ісламісты зладзілі генацыд у Бейруце


«Тое, што сёння адбылося пацвярджае, што мы абралі слушны шляг і працягнем нашае змаганне з тэрарызмам. Гэта не проста бітва – гэта доўгая вайна ліванскага народу супраць тэрарызму. Мы дакладна ня ведаем, хто стаіць за гэтым, але выглядае на тое, што адказнасць ляжыць на баевіках Ісламскай дзяржавы, або прыхільнікаў гэтых пачвараў».

Сёння раніцай – ужо пасля абвяшчэння двухдзённай жалобы па папярэднім загінулым – чарговы выбух, што забраў жыцці чатырох чалавек і параніў некалькі дзясяткаў. За ўсе выбухі адказнасць узялі тэрарысты гэтак званай Ісламскай дзяржавы. Ісламісты здолелі абыйсці ўзмоцненыя захады бяспекі, якія былі ўведзеныя пасле серыі леташніх выбухаў. Абодва бакі абяцаюць працягваць крывавую вайну, а падтрыманне Хезбалы толькі вырасла.АЛІ ЯЗБЕК, БРАТ ПАРАНЕНАГА Ў ВЫБУХУ:

«Да чаго дайшло – арабы забіваюць арабаў, іншых мусульман. Мы больш не будзем моўчкі схіляць галовы!»

Тым часам гэтак званая «Ісламская дзяржава» не толькі экспартуе тэрор і смерць, але і на падкантрольных тэрыторыях вядзе сапраўды генацыд іншаверцаў, ды ўсіх невыгодных. Гэта вынікае са справаздачы ААН і цэнтру супрацьдзеяння генацыду і памяці Галакосту.МІХАЭЛЬ ЧАРТОЎ, ДЫРЭКТАР ЦЭНТРУ СУПРАЦЬДЗЯННЯ ГЕНАЦЫДУ:

«Так званая «Ісламская дзяржава» здзяйсняла злачынствы супраць чалавецтва і этнічныя чысткі супраць хрысціянаў, хасідаў, туркменаў, курдаў і мандаістаў у Іраку і Сірыі пачынаючы з чэрвеня мінулага году. Гэтыя злачынствы працягваюцца, тэрарысты выкрадаюць жанчын і дзяцей і робяць з тых нявольнікаў».

З-за супярэчных звестак з кантраляванай баевікамі тэрыторыі, дакладную лічбу ахвяраў акрэсліць цяжка – кажуць назіральнікі. Аднак вядома, што адных толькі хасідаў улетку 2014 было забіта тры тысячы чалавек.belsat.eu