Апрануў вышыванку ці зрабіў татуіроўку з Пагоняй – і ты ў трэндзе?


Да беларушчыны людзі далучаюцца па-рознаму, у тым ліку праз рэчы, што нас атачаюць. Узнікае, аднак, пытанне, ці не робіцца гэта нейкаю моднаю справаю без змены светапогляду: наляпіў налепку ці апрануў вышыванку і ты ўжо ў трэндзе?Грамадскі актывіст Алесь Таўстыка мяркуе, што рэчы з беларускім арнаментам сведчаць пра іх гаспадара як пра чалавека, які хоча вызначыцца. «Чалавек, магчыма, баіцца выкарыстаць нацыянальныя сімвалы, бо за гэта могуць пабіць, зламаць аўто. Тады ён вызначаецца іншым сімвалам, які не забаронены, які ўжываўся доўгі час і якім ганарыліся. Але гэтыя сімвалы не ствараліся ў пачатку нейкага шляху, гэтыя сімвалы існавалі здаўна», – адзначыў спадар Таўстыка.Намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ Юрась Беленькі падкрэсліў, што беларусы яшчэ на шляху стварэння свайго нацыянальнага іміджу. «Нацыя адчувае, што трэба за сваё змагацца, трэба, каб была Пагоня, нашая нацыянальная сімволіка і нацыянальная ідэнтыфікацыя», – заўважыў дзеяч.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu