Гарачы каментар Анжаліка Борыс: Эканоміка змушае людзей да выезду з Беларусі


Польскі Сейм адзінагалосна зацвердзіў папраўкі да заканадаўства аб гэтак званай «карце паляка». Гэта дакумент выдаецца асобам польскага паходжання, якія жывуць за межамі краіны. Прынятыя папраўкі маюць значна палегчыць пераезд у Польшчу грамадзянам краінаў СНД і Балтыі польскай нацыянальнасці.Перадусім змены ў законе абгрунтоўваюць тым, што асобы польскай нацыянальнасці за мяжой у сітуацыях, калі існуе пагроза іхнаму жыццю і здароўю, мусяць разглядацца як грамадзяне Польшчы – без парушэння, зразумела, міжнароднага права. У сваю чаргу ўладальнік «карты паляка», які мае намер застацца жыць у Польшчы, бясплатна атрымлівае від на жыхарства, а праз год – паўнавартаснае грамадзянства. У гэты перыяд ён можа разлічваць на дапамогу ў адаптацыі, аплату моўных і прафесійных курсаў.Старшыня кіроўнай рады Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс адзначыла, што гэта нармальная сітуацыя, калі пры эканамічным крызісе людзі стараюцца шукаць лепшага жыцця.«На сённяшні дзень шмат беспрацоўных. Тыя, хто маюць «карту паляка» будуць зацікаўленыя, каб знайсці працу, каб выехаць. Шмат выязджае ў Еўропу, у Расею. Паколькі ўрад Польшчы зрабіў палёгку для тых, хто мае «карту», то, канешне, будзе шмат ахвотных, каб выехаць у Польшчу. Калі крызіс будзе паглябляцца, а эканамічная сітуацыя пагаршацца, то, натуральна, ахвотных будзе шмат», – заўважыла Анжаліка Борыс.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu

Каментары