Гарачы каментар Антыядравы актывіст: Калі ўлады прызнаюць інцыдэнт на АЭС – гэта накаўт


У свеце рыхтуюцца да дня памяці ахвяраў аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Для Беларусі гэта асабліва жалобная дата, а сёлета яшчэ і сімвалічная. Напрыканцы года на беларускую атамную станцыю, якая дабудоўваецца ў Астраўцы, плануецца першая пастаўка ядравага паліва. Па зразумелых прычынах усё, што звязана з АЭС, выклікае ў беларусаў вялікую ўвагу, асабліва калі на станцыі адбываюцца нейкія інцыдэнты. Пра гэта гаворым з Мікалаем Уласевічам, антыядравым актывістам, чалавекам які першым распавёў пра большасць выпадкаў на будове.

Суразмоўца пракаментаваў рэакцыю Міністэрства надзвычайных сітуацыяў на паведамленні пра інцыдэнт на АЭС(згарэла электрашчытавая), які, меркавана, меў месца 17 лютага.

«Яны не зусім абверглі. Яны ўсё ж такі пацвердзілі, што 17 лютага адбыўся інцыдэнт, праўда, яны яго зрабілі такім нікчэмным, нібыта здарэнне было не ў тым месцы, пра якое, я казаў. Прызнаць такі факт – вельмі сур’ёзны – гэта для такой праблемнай атамнай станцыі, як у Астраўцы, можа аказацца такім смярцельным накаўтуючым ударам», – заявіў Мікалай Уласевіч.

Фотаздымак на застаўцы да відэа Viktor Drachev/ TASS/ Forum

Глядзі таксама
Каментары