Анты«Запад». Што страціла Беларусь і хто гатовы да «чорнага сцэнару»?


«Запад» з ядравай зброяй, дэталі сцэнару невядомыя, колькасць удзельнікаў заніжана, доступ для журналістаў абмежаваны а вучэнні пачаліся адразу з некалькіх дэзынфармацыяў. Чаму? Як амерыканцы падвоілі колькасць сваіх войскаў у Польшчы? Што атрымае Беларусь ад азіяцкай гімнастыкі Лукашэнкі паміж Кітаем, Індыяй ды Пакістанам?

Што схавана за фасадам вучэнняў як ад гэтага прайграе Беларусь?

Каментуюць: Дзяніс Мельянцоў, аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў і Лявон Спаткай, палкоўнік у адстаўцы.

Як карцінка манеўраў у медыях адрозніваецца ад рэальнасці ды чаму Літву непакояць беларуска-расейскія манеўры?

Інтэрвʼю з Таццянай Чуліцкай, палітолаг з Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту.

Амерыканцы прыхавана падвоілі свае сілы ў Польшчы

Да «чорнага сцэнару» развіцця вучэнняў «Захад» рыхтуюцца нашыя суседзі. У Швецыі, Польшчы, ва Украіне – паўсюль вакол адбываюцца вучэнні. Вашынгтон разам з Варшавай прыхавана павялічыў удвая колькасць сваіх вайскоўцаў на ўсходніх межах НАТО. Як ім гэта ўдалося зрабіць не парушаючы дамоваў з Расеяй? Каментуе: Войцех Лёрэнц з Польскага інстытуту міжнародных даследаванняў.

Як дзейнічае расейская «мяккая сіла» у Беларусі і што беларусы ёй супрацьпастаўляюць?

Інтэрвʼю з Вадзімам Мажэйкам, аналітыкам з Ліберальнага клубу і Андрэям Елісеевым, даследчыкам расейскай дэзынфармацыі з EAST Center.

Што прынясе Беларусі гімнастыка Лукашэнкі паміж Кітаем ды Індыяй?

Чаму Лукашэнка цягне індыйскія фігуры на шахматную дошку Беларусі, і якія абаронныя аспекты візіту былі схаваныя ад шырокай публікі? Каментуюць Ігар Тышкевіч з Украінскага інстытуту будучыні, вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін і Хуан Пін, дырэктар Інстытуту еўрапейскіх даследаванняў, Акадэмія грамадскіх навук Кітаю.