Размова дня Анісім: Чаму сацыёлагі наагул пытаюцца пра Беларусь у складзе Расеі?


Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў кажа, што ейныя выбарцы заклапочаныя лесам Радзімы і апошнім часам кажуць так: «Чаму ў незалежных сацыялагічных апытаннях увогуле ставіцца пытанне пра адносіны да магчымага ўваходжання Беларусі ў склад Расеі? Яно неправамернае!»

Алене Анісім нават прапануюць ініцыяваць змены ў заканадаўства, каб «прыраўняць такога роду пытанні да прапаганды за змену дзяржаўнага ладу».

Пра тое, што турбуе ейных калег у парламенце, хто, акрамя Анісім, выступае там па-беларуску, пра шанцы лібералізацыі заканадаўства аб бізнесе і пра іншае – у «Размове Сцебуракі»

Каментары