Гарачы каментар Анджэй Пачобут: «Віктар Лукашэнка не дазволіць дэзынфармаваць бацьку»


Пра рэакцыі ўладаў на мінулыя і будучыя пратэсты ў эфіры «Белсату» разважае журналіст Анджэй Пачобут.

Валер Руселік: Ці могуць беларускія сілавікі дэзынфармаваць Аляксандра Лукашэнку, як сцвярджаюць у сваім дакладзе Арсен Сівіцкі і Юрый Царык?

Анджэй Пачобут: У Беларусі вялікая колькасць спецслужбаў, якія канкуруюць паміж сабой. Аляксандр Лукашэнка ўвесь час перасоўвае іх кіраўніцтва. І калі нават адна спецслужба падкідвала нейкую дэзынфармацыю, ёсць іншыя спецслужбы. Не думаю, што Віктар Лукашэнка, якія кантралюе сілавы блок, дазволіць дэзынфармаваць бацьку сваім падначаленым. Тое, што адбываецца – выбар самога Лукашэнкі.

Глядзіце размову Валера Руселіка з Анджэем Пачобутам у «Гарачым каментары»

Фота: Раміль Сітдзікаў / «Спутник»

Каментары