Анджэй Пачобут: мэта «справы патрыётаў» – запалохаць грамадства


Журналіст Анджэй Пачобут мяркуе, што спыненне справы «Белага легіёну» было прадказальным пасля таго, як яе фігурантаў выпусцілі на волю.

«Гэта была палітычная справа мэта якой – запалохаць грамадства ў той час, калі ў краіне адбываюцца акцыі пратэсту», – адзначыў журналіст у «Гарачым каментары».

Паводле Пачобута, улады не ўпершыню выкарыстоўваюць крымінальны пераслед для вырашэння ўласных праблемаў.

Цалкам размова – ў відэа.