Андрэй Дзмітрыеў: Вы хочаце паўтарыць украінскі сцэнар?


Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў правёў апытанне, паводле якога электаральны рэйтынг кіраўніка Беларусі абваліўся да 27,3 %. Тады як перад прэзідэнцкімі выбарамі ў верасні 2015 года гэты рэйтынг складаў больш 45 %. Важны момант у даследаваннях НІСЭПД – больш за 67 % беларусаў жадаюць пераменаў у краіне. Аднак знайсці альтэрнатыву дзейнай уладзе апытаным цяжка, а рэйтынг апазіцыйных палітыкаў вельмі нізкі.

Палітолаг Павел Усаў і Андрэй Дзмітрыеў з грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» паспрабавалі знайсці адказ на дэ-факта рытарычнае для нас пытанне: хто будзе новым лідарам у Беларусі?

У палкай дыскусіі прагучалі прэтэнзіі да Мікалая Статкевіча, які, паводле Дзмітрыева, нібыта падставіў удзельнікаў Дня Волі. Таксама ў эфіры праграмы «Гарачы каментар» Павел Усаў назваў лідарку «Гавары праўду палітычнаю «лялькаю».

«”Гавары праўду” выкарыстоўваецца ўладамі і выкарыстоўваецца для іхных інтарэсаў… Караткевіч была падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў палітычнаю “лялькаю”», – сказаў Павел Усаў.

Што на гэта адказаў Андрэй Дзмітрыеў?

Больш у відэаматэрыяле!