Андрэй Дзмітрыеў: Са Статкевічам немагчыма было гаварыць


Вядоўца праграмы «Размова» Уладзімір Мацкевіч заклікаў лідараў апазіцыі адказаць на нязручныя пытанні – яго і гледачоў. Першым «адсправаздачыўся» паводле веснавых пратэстаў лідар кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.

Паводле яго, галоўнае перад 25 сакавіка было пытанне бяспекі.

«Мы гаварылі пра гэта з аргкамітэтам акцыі (ну, са Статкевічам было немагчыма гаварыць – ён быў ап’янелы сабой). Задавалі пытанні па бяспецы, пыталі пра тое, а ў чым план Б, калі не зможаце прыйсці».

Дзмітрыеў лічыць:

«Фраза «Мы бярэм на сябе адказнасць», асабліва калі гэта датычыць несанкцыянаваных акцыяў – безадказная. Асабліва калі ва ўладаў колькасная, арганізацыйная і тэхнічная перавага».

Чаму Андрэй Дзмітрыеў не быў на акцыі 25 сакавіка ў Менску? Што думае пра хібы сваёй рэпутацыі? Ці згодны ён з высновай Мацкевіча, што «апазіцыя не прапанавала пратэстоўцам нічога, а толькі паўтарала іх патрабаванні», «была рэхам, а не лідарамі»? Чаму не патрэбны адзіны цэнтру апазіцыйных сілаў?

Пра гэта і прызнанне Андрэя Дзмітрыева ў памылках – у «Размове Мацкевіча».