Андрэй Дзмітрыеў: Беларусы змагаюцца супраць «дармаедскага» дэкрэту па-партызанску


Кампанія «Гавары праўду» ладзіць сход 7 лютага, які прысвечаны праблеме «дармаедаў».

Іншыя апазіцыйныя сілы рыхтуюць на люты і сакавік вулічныя акцыі пратэсту. Чаму паасобку?

Кіраўнік «ГП» Андрэй Дзмітрыеў кажа, што гэта па-беларуску, калі выкарыстоўваецца партызанская тактыка: «Дзейнічаюць розныя мабільныя групы, якія б’юць у адну кропку. Аказваецца юрыдычная дапамога, збіраюцца подпісы, мы ладзім вось грамадскія слуханні па праблеме. Тут не патрэбны адзін генерал, але патрэбна шмат сяржантаў».

Якраз да вулічных акцыяў Дзмітрыеў ставіцца скептычна. Чаму? Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».