Гарачы каментар Андрэй Бастунец – пра ўдзел у «Клубе рэдактароў»


Старшыня БАЖу Андрэй Бастунец узяў удзел у праграме «Клуб рэдактароў», на якую запрашаюць звычайна праўладных журналістаў. «Чэсныя» і «нячэсныя» журналісты абмеркавалі адказнасць медыяў за іх прафесійную дзейнасць – і сышліся ў галоўным: краіне патрэбны дыялог.Валер Руселік: Ці ў апошнім «Клубе рэдактароў» адбыўся дыялог?Андрэй Бастунец: Гэта цяжка назваць паўнавартасным дыялогам. Як кажуць, павестка дня не была выпрацаваная. Гэта была звычайная праграма, на якой абмяркоўвалі пэўныя пытанні і сюжэты з мінулага тыдня.Мяне асабіста цікавіла размова пра стан недзяржаўных медыяў, і ўрэшце рэшт мы змаглі дайсці да справы Паўла Дабравольскага, які быў збіты міліцыянтамі ў судзе Фрунзенскага раёна. Гэта мы змаглі абмеркаваць без навешвання ярлыкоў – прадстаўнікі БАЖу, БТ і «СБ».Наколькі яшчэ актуальны падзел на «чэсных» і «нячэсных» журналістаў?Падобная лексіка выкарыстоўвалася ў папярэдніх выданнях, у гэтым былі іншыя вызначэнні. Што тычыцца падзелу на «чэсных» і «нячэсных», гэтыя паняткі – надуманыя, але мяжа паміж журналістамі з дзяржаўных і недзяржаўных медыяў яшчэ існуе. Аднак я ўпэўнены, што гэтую мяжу правялі не журналісты, а ўлада якая спрабуе навязаць журналісцкаму корпусу свае правілы гульні.Ці вы штосьці не паспелі сказаць у гэтай праграме?Насамрэч, я хацеў закрануць іншыя аспекты журналісцкага жыцця: пытанні журналістаў-фрылансераў, якіх зноўку пачалі прыцягваць да адказнасці ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю, пытанні распаўсюду недзяржаўных медыяў, якія не могуць трапіць у шапікі «Белсаюздруку» або распаўсюджвацца праз падпіску ды, наагул, пытанні заканадаўства ў гэтай галіне. Але я разумею, што ў праграме, якая была прысвечаная падзеям мінулага тыдня, гэта было цяжка зрабіць. Таму ў мяне падвойнае ўражанне ад гэтага эфіру.Ці можа «Клуб рэдактароў» стацца адкрытай пляцоўкай для абмеркавання не толькі праблемаў ЖКГ, але таксама праблемаў журналістаў з няўладных медыяў?Што тычыцца абмеркавання праблемаў ЖКГ – гэта цікавая тэма для гледачоў, але, на маю думку, яе павінныя абмяркоўваць не рэдактары медыяў, а эксперты ў сваіх галінах. Я згодны, што «Клуб рэдактароў» мусіў б надаваць больш увагі праблемам журналісцкага асяроддзя. Зразумела, што было б лепш, калі б у праграме бралі ўдзел не толькі людзі, якіх мы прызвычаіліся бачыць на экране, але прадстаўнікі «антыдзяржаўных» медыяў. Гэта б было б цікава гледачам. Я ужо казаў, што ў папярэднім выданні Генадзь Давыдзька казаў, што, магчыма, запросіць Марыну Золатаву з tut.by. Будзем глядзець, у які бок гэтая праграма будзе рухацца далей.Поўную версію размовы глядзіце ў відэа.

Тэгі: , ,
Каментары