Гарачы каментар Анатоль Шумчанка: Улады павінны дазволіць Марш прадпрымальнікаў


Разам на падтрыманне дробных гандляроў. Экс-палітвязень, адзін з лідараў апазіцыі Мікалай Статкевіч і лідар абʼяднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка супольна арганізоўваюць у Менску Марш прадпрымальнікаў, які запланаваны на 14-га сакавіка.Шлях пратэсту – ад Акадэміі навук, далей па вуліцы Сурганава і да плошчы Бангалор. Менавіта такі маршрут запісаны ў заяўцы, якую Статкевіч і Шумчанка падалі ў Менскі гарвыканкам. Калі ж улады не дазволяць Маршу прадпрымальнікаў, Мікалай Статкевіч абяцае запрасіць грамадзянаў на акцыю, прымеркаваную да Дня Волі 25-га сакавіка, пра ўдзел у якой раней ужо выказваліся некаторыя прадстаўнікі дробнага бізнесу з розных рэгіёнаў Беларусі.Лідар абʼяднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоль Шумчанка заўважыў, што сітуацыя прадпрымальнікаў змяняецца, але не ў лепшы бок. Паводле лідара прадпрымальніцкага руху, чыноўнікі спрабуюць звесці перамовы на абмеркаванне памераў пакаранняў ды штрафаў, а не таго, каб гэтых штрафаў для прадпрымальнікаў не было зусім.«Прыйшоў час актыўных дзеянняў, каб нейкім чынам паказаць, што праблема не знікла. Мы будзем гэта рабіць, пакуль не вырашым гэтыя пытанні», – сказаў спадар Шумчанка.На ягоную думку, у святле палітычнай лібералізацыі ўлады Беларусі дазволяць правядзенне Маршу прадпрымальнікаў. Бізнесоўцы ж ахвотней пойдуць на дазволеную акцыю.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu

Каментары