Гарачы каментар Анатоль Лябедзька: «Мы сядзім у дзіравым чоўне»


Нашая сіла ў тым, што мы разам! Таму нягледзячы на прафесіі ды прыналежнасці да арганізацыі, прыязджайце ў панядзелак на Кастрычніцкую плошчу Менску – такі заклік размясціў у інтэрнэце лідар Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.На акцыю, якая запланаваная на 12-ую гадзіну, 22-га лютага, палітык запрашае не толькі ІПшнікаў, частка з якіх засталася без працы, але таксама таксоўцаў, дактароў, працаўнікоў буйных прадпрыемстваў, студэнтаў і нават пенсіянераў. Паводле Анатоля Лябедзькі, прыйшоў час не дзяліцца на групы паводле інтарэсаў, але абʼяднацца дзеля патрабаванняў сістэмных структурных рэформаў і новага эканамічнага курсу ўладаў!

«Я ведаю як мінімум пра тры выпадкі, калі на прадпрымальнікаў выходзілі прадстаўнікі сілавых структураў. Ідзе прэсінг і я лічу, што палітыкі мусяць тут падставіць сваё плячо і ўзяць ініцыятыву на сябе. Мы ўсе ў адным дзіравым чоўне, а яго капітан цяпер думае толькі пра сябе. Сітуацыю можна змяніць толькі тады, калі мы будзем усе разам», – заявіў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Каментары