Анатоль Лябедзька: Лукашэнка зрабіў сабе калядны падарунак


Усевалад Сцебурака падсумоўвае тыдзень з лідарам Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

«Аляксандр Лукашэнка зрабіў сабе і вышэйшым чыноўнікам калядны падарунак», – так лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька пракаментаваў прынятае днямі рашэнне аб выдзяленні дадатковых $ 8,5 млн, каб да канца года завершыць будаўніцтва спецпаліклінікі ў Ждановічах.

«Але наменклатуры ёсць дзе лячыцца, няма дзе лячыцца і праблема, напрыклад, у Салігорску. Там амаль на стотысячны горад адна паліклініка, пабудаваная 30 гадоў таму!», – заявіў палітык у праграме «Размова», абмяркоўваючы падзеі тыдня, які мінае.

Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, якія дывідэнды атрымалі спецслужбы за «справу патрыётаў», якую днямі давялося спыніць, ці праблема, што дзеці апазіцыянераў вучацца і жывуць за мяжой, што стаіць за прапановай увесці ўтылізацыйны падатак на ровары – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова» Усевалада Сцебуракі з Анатолем Лябедзькам.