Гарачы каментар Амерыканскі дыпламат: «Становішча Беларусі – унікальнае»


Адлігу ў стасунках Беларусі і Захаду каментуе Скот Роўланд, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі.«Беларусь адыграла важную ролю ў міжнароднай палітыцы, калі пагадзілася стаць месцам сустрэчы кантактавай групы па Ўкраіне. Вашая краіна – унікальная, бо мае добрыя стасункі і з Украінай, і з Расеяй. Краінаў, дзе б гэтыя перамовы маглі адбыцца, – ня шмат.», – кажа амерыканскі дыпламат.Скот Роўланд адзначае, што менавіта апошні год стаў пераломным у адносінах Беларусі з Захадам:

Справы значна палепшыліся. Мы адчуваем супрацу вашай краіны з намі па шэрагу пазіцыяў. Мы бачым пазітыўныя крокі.

Чым абумоўлена пацяпленне стасункаў ЗША і Еўразвязу з Беларуссю? Ці мае перспектывы далейшы дыялог Захаду з Лукашэнкам? Глядзіце ў «Гарачым каментары».

Каментары