Аляксей Янукевіч пра Курапаты: Чыноўнікі збянтэжаныя і чакаюць адмашку Лукашэнкі


Нязломныя актывісты і грамадзяне ды непахісныя чыноўнікі. Адныя бароняць Курапаты і заклікаюць не дазволіць будоўлі на касцях. Іншыя не бачаць падставаў, каб спыніць працы там, дзе некалі была ахоўная зона мемарыялу.

Баталія не спыняецца восьмы дзень. Яшчэ 27 лютага падавалася, што ёсць пералом і нібыта будаўнікі пачалі вывад тэхнікі. Але цягам дня з’явілася і рашэнне чыноўнікаў: будоўля вядзецца згодна з усімі дазволамі і не мусіць быць прыпыненая. Але актывісты, да якіх далучаецца ўсё больш шараговых грамадзянаў, саступаць не збіраюцца. Усеагульная акцыя каля будоўлі мае адбыцца 3 сакавіка.

«Чыноўнікі трымаюць паўзу і збянтэжаныя тым, што ўзняўся такі грамадскі рэзананс вакол незаконнага рашэння пабудаваць бізнес-цэнтр на тэрыторыі ахоўнай зоны. Яе скарачэнне было незаконным… Канчатковае рашэнне будзе прынятае Менгарвыканкамам, а самыя распараджэнні паступяць ад Аляксандра Лукашэнкі», – заявіў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Больш у відэаматэрыяле!