Аляксандр Ярашук: Новаўвядзеннямі ўлады могуць справакаваць мацнейшыя пратэсты


У Мінпрацы разважаюць над спісам паслугаў, якія грамадзяне, акрэсленыя дзяржаваю як дармаеды, буду аплочваць напоўніцу. Не выключана, што яго пашыраць. Да камуналкі могуць дадацца і медыцына, і адукацыя, і транспарт.

Паводле старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярушака, нічога з гэтых новаўвядзенняў не атрымаецца.

«Я не бачу, якім чынам гэты дэкрэт можна зрабіць працоўным. Дзякуй Богу, і не толькі для грамадзянаў нашай краіны. Большага дзікунства і глупства немагчыма было прыдумаць. Не атрымаецца не таму, што яны не хочуць, а таму, што я не ўяўляю, як больш-менш дасведчаныя людзі, якія не страцілі розум, будуць налічваць гэтыя кошты?»

Гэткімі планамі па ўвядзенню поўных тарыфаў улады могуць справакаваць горшую сітуацыю, чым леташнія маршы недармаедаў, упэўнены Аляксандр Ярашук.

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»