Аляксандр Ярашук: Лукашэнка – закончаны цынік


Былы першы намеснік старшыні Менаблвыканкаму Аляксандр Ярашук і блогер з Акцябрскага раёну Андрэй Павук абмеркавалі ў праграме «Размова» падзеі прамінулага тыдня – у прыватнасці, узмацненне ідэалагічнага кантролю і анансаваныя рэвізіі ў сельскай гаспадарцы.

Ярашук называе Лукашэнку «закончаным цынікам» у палітыцы і «стыхійным камуністам«: «У яго ідэалогіі – і марксізм, і ленінізм, і сталінізм, і трацкізм, і мааізм. А калі выразіць адным словам – гэта лукашызм».

Што можа быць у хуткім часе за ўжыванне гэтага слова «лукашызм»? Чаму ў беларускіх калгасах каровы сталі «вадаплаваючымі» у гразі? Як ідэолагі кантралююць нават лайкі ў сацыяльных сетках?

Падрабязней пра гэта і не толькі – у поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з Аляксандрам Ярашуком і Андрэем Павуком.