Аляксандр Сінкевіч: «Наступствы крызісу Беларусь адчуе налета»


Адна з прычынаў рэцэсіі – шчыльнае прывязванне да расейскай гаспадаркі. Усе праблемы ў нашай усходняй суседкі накрываюць хваляй нас.

Яшчэ адна праблема, на думку эксперта, палягае на тым, дзяржава не падтрымоўвае перспектыўныя галіны прамысловасці, а ўкладае грошы ў безнадзейныя праекты. Гаспадарка не абваліцца, але ціха спаўзе на дно. Перажывуць стагнацыю толькі тыя прадпрыемствы, якія маюць замежныя рынкі збыту, – кажа Сінкевіч.