Аляксандр Сілкоў: У Беларусі шмат рэгіёнаў, дзе наагул не бачылі кандыдатаў ад апазіцыі


Каардынатар кампаніі назірання «Права выбару» Аляксандр Сілкоў прагназуе, што ўлады зробяць 70-адсоткавую яўку на мясцовых выбарах, датэрміновае галасаванне на якіх ідзе з 13 лютага.

Рэальная ж яўка, па ягоным прагнозе, будзе вельмі нізкай, і даказаць гэта павінна татальнае назіранне на шэрагу ўчасткаў, калі будзе фіксавацца кожны выбаршчык, які туды завітае.

Разам з тым, Сілкоў наракае, што ў шмат якіх рэгіёнах наагул не вылучаюцца кандыдаты з ліку апазіцыі – і выбары будуць безальтэрнатыўнымі (адзін праўладны кандыдат на акрузе).

Падрабязней пра гэта, пра тое, дзе ёсць верагоднасць, што галасы будуць лічыцца сумленна, якімі метадамі будзе забяспечваецца высокая яўка – у поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з Аляксандрам Сілковым.

https://vimeo.com/255787798

Фота вокладкі – REUTERS/Vasily Fedosenko