Гарачы каментар Аляксандр Класкоўскі пра заробкі: Рэгіёны не ўбачаць тысячы, як сваіх вушэй


Год таму Аляксандр Лукашэнка чарговы раз паабяцаў беларусам заробак у 500 долараў ЗША. Цацанкі кіраўніка Беларусі каментуе палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

«Калі б у Беларусі была сапраўдная палітыка, то ўлада і кіраўнік памяняліся б. Няма выбараў, палітычнага жыцця і адказнасці канкрэтна галоўнага беларускага начальніка за тое, што ён кажа. Адсюль і ўсялякі фантастычныя загады».

«Лукашэнку шанцуе. Папаўзла цана на нафту. Калій таксама падаражэў і паплыў ручаёк у краіну, што дазволіла пакуль што замарозіць перамовы з МВФ. Надрукуюць яшчэ, нейкіх крэдытаў дадуць, але дзе-нідзе ўсё ж такі кажуць, што не дацягнуць».

Аляксандр Класкоўскі адзначае, што ў заробках вельмі вялікая разбежка па рэгіёнах.

«Тысяча рублёў – гэта ж не ўсім. Сярэдні заробак – не медыянны, які бліжэйшы да ісціны, што атрымлівае большасць рабацягаў. А сярэдні, нават калі дадуць на паперы, яго будуць атрымліваць 25-30 %, а за межамі Менску 10 %. Гэта бруднымі, чыстымі значна менш. У рэгіёнах, на сяле, у дэпрэсійных месцах гэтай тысячы не ўбачаць як уласных вушэй… Можа здарыцца цуд у снежні, даюць прэміі і 13-ы заробак, па выніках снежня гэтую тысячу намаляваць можна. Але ў студзені ўсё ляснецца».

Цалкам размову глядзіце ў «Гарачым каментары»

Каментары