Аляксандр Класкоўскі: Пры сённяшняй сістэме адолець карупцыю немагчыма


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGaEVrWjd5aVg1WGMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Імя ім – легіён. Ну альбо – батальён, як каму зручней. Гаворка – пра чыноўнікаў-карупцыянераў, якія хоць часам і трапляюць за краты, але гэтаксама лёгка адтуль і выходзяць, часцяком датэрмінова.Ды вяртаюцца на высокія пасады. Ад пачатку года, цягам аднаго месяца, гэтым маршрутам пайшоў ужо трэці чыноўнік. Экс-дырэктар прадпрыемства «Магілёўдрэў» Андрэй Усаў прызначаны дырэктарам па вытворчасці зноўку ж магілёўскага прадпрыемства «Строммашына». Хоць крыху больш як паўтара года таму быў асуджаны за шэрагах злачынстваў, у тым ліку карупцыйных, і пакараны акрамя зняволення забаронай на 5 гадоў займаць кіроўныя пасады. А вы кажаце: закон…Падобная практыка, калі чыноўнікі-хабарнікі вяртаюцца з турмы зноўку ў калідоры ўлады, у нашай краіне не новая. І, у пэўным сэнсе, нават выгадная Аляксандру Лукашэнку. Магчыма, менавіта з-за таго, што ўладныя калідоры перапоўненыя экс-зэкамі, карупцыянерамі, палацавы пераварот альбо змова наменклатуры ў сучаснай Беларусі немагчымыя. Гэткую версію выказаў палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

«У Беларусі пабудаваны жорсткі персаналісцкі рэжым, калі дзейнічае найперш прынцып асабістай адданасці. Што яшчэ характэрна, закон дзейнічае выбарачна. У свой час адзін дыктатар гэтак і сказаў: сябрам – усё, ворагам – закон», – адзначыў адмысловец.

Пакуль той ці іншы чыноўнік лаяльны, дзее строга ў адведзеных рамках ды бярэ на лапу паводле чыну, то ён можа гэта рабіць бесперашкодна.

«Калі ж ён (чыноўнік – рэд.) праявіў нелаяльнасць: ці зарваўся і пачаў занадта шмат хапаць, ці проста яго падставілі канкурэнты ў цёмных справах, то тады ён трапляе пад раздачу, ягонае імя палошчуць з высокіх трыбун, але пазней высвятляецца, што яго цішком памілавалі і кінулі на кіраўнічую пасаду», – падкрэсліў аналітык.

Пры такім парадку закон – гэта сродак трымаць у страху вертыкальшчыкаў ды рабіць лаяльным чынавенства, заўважыў Аляксандр Класкоўскі. У сённяшняй палітычнай сітуацыі, калі чыноўнікі атрымалі дазвол ад кіраўніка дзяржавы «кіраваць у ручным рэжыме», перамагчы карупцыю немагчыма, упэўнены адмысловец.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu