Гарачы каментар Аляксандр Класкоўскі пра «парад рабакопаў» і беларускую антыутопію


Пратэсты пойдуць на спад, мяркуе палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

«Пасля параду рабакопаў і спецтэхнікі стала зразумела, што супраць лому няма прыёму, – кажа Класкоўскі. – Улады збольшага заглушаць вясновую хвалю пратэстаў. Лідары правацэнтрысцкай кааліцыі сёння казалі, што будуць падаваць заяўкі на акцыі ў рэгіёнах і гэта трохі смешна. Акцыі будуць забароненыя, а выводзіць людзей пад арышты ды дручкі – не самая разумная тактыка».

У лідараў апазіцыі няма ні адзінства, ні плану «Б». Паводле Аляксандра Класкоўскага, Еўропа не ведае, што рабіць у гэтай сітуацыі.

Больш у відэаматэрыяле!

Каментары