Аліна Нагорная: У нашай арганізацыі не будзе «правадырызму»


На апазіцыйным полі паўстала новая арганізацыя «Дзея», якая прынцыпова не будзе мець кіраўніцтва.

Але ці такое магчыма, бо яе ўтварылі тыя, хто сышоў з Руху «За Свабоду» услед за Алесем Лагвінцом пасля яго паразы на выбарах новага старшыні арганізацыі? Малады палітык Аліна Нагорная перакананая, што дапаможа сяброўства і аднадумства.

У чым прычына таго, што з Руху сталі выходзіць актывісты, хаця слова «раскол» ні яны, ні пазасталыя «засвабодаўцы» стараюцца не ўжываць? Чаму апазіцыя ўвесь час дзеліцца на асобныя партыі і арганізацыі, а поле ўплыву пры гэтым пашыраецца мізэрна?

Пра гэта Аліну Нагорную распытвалі ў «Размове Калінкінай».