Кожны з нас Алімпійскія чэмпіёны ў Беларусі атрымліваюць $ 170


Ток-шоу «Кожны з нас», прысвечанае алімпійскім чэмпіёнам

Глафіра Марціновіч пачынае працоўны дзень а 8:00. Яна – стаматолаг у дзіцячым шпіталі. Пасля змены спяшаецца ў звычайную паліклініку, дзе таксама вядзе прыём. Працаваць даводзіцца па 10 гадзін у дзень. Заробак – каля $ 230.

Кар’ера Глафіры Марціновіч магла скласціся інакш. Яна – гімнастка і прадстаўляла Беларусь на дзвюх алімпіядах. У Пекіне ў 2008-м яна заваявала бронзавы медаль. Аднак у 20 гадоў яна пайшла са спорту і скончыла медуніверсітэт.

Як аддзячыла Глафіры за медаль беларуская дзяржава, глядзіце ў відэасюжэце:

Выданне ток-шоу «Кожны з нас» прысвечанае лёсу легендарных беларускіх спартоўцаў, якія некалі праславілі нашую краіну на ўвесь свет. Мы распавядаем пра сумныя ды пазітыўныя гісторыі. Сярод іншых герояў – алімпійскія чэмпіёны Шчэрба, Макараў, Арамнаў, Мядзведзь, Гуркоў, Бялова.

Алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў прызнаецца, што яго пакаралі двума гадамі «хатняй хіміі» за паўторнае кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

Якія памылкі нельга дапускаць маладым атлетам, каб не апусціцца на дно? Пагаворым пра жорсткасць нашых спартовых заўзятараў, якія сёння абагаўляюць спартоўцаў, а заўтра могуць утаптаць іх у бруд, не памятаючы пра былыя заслугі.

Каментары