Алесін: Існуе вялікая верагоднасць, што беларускія вайскоўцы апынуцца ў Сірыі


Расейскае выданне «Независимая газета» паведаміла, што АДКБ рыхтуецца да міратворчай місіі ў Сірыі. Ці апынуцца беларускія жаўнеры ў краіне, ахопленай вайной? Пра гэта размаўляем з вайсковым аглядальнікам Аляксандрам Алесіным.

«Белсат»: Ці ёсць верагоднасць таго, што беларускія вайскоўцы могуць трапіць у Сірыю?

Аляксандр Алесін: Існуе вялікая верагоднасць, што такі сцэнар будзе рэалізаваны. Кіраўніцтва нашай дзяржавы дабіваецца таго, каб беларускія вайскоўцы ўзялі ўдзел у адной з місіяў міратворцаў.

«Белсат»: Ці не супярэчыць такое беларускаму заканадаўству?

Аляксандр Алесін: Калі расейцы націснулі на нашае кіраўніцтва, каб беларусы бралі ўдзел у міратворчых місіях АДКБ, была прынятае агаворка, што беларусы могуць браць удзел у міратворчых місіях з асабістага дазволу кіраўніка краіны. Прычым гэта могуць быць вайскоўцы-кантрактнікі, якія звярнуліся да кіраўніка краіны з заявай, і Аляксандр Лукашэнка мусіць у кожным выпадку даць дазвол.

«Белсат»: То бок калі беларускія вайскоўцы патрапяць у Сірыю і штосьці з імі здарыцца, то асабістую адказнасць нясе кіраўнік краіны?

Аляксандр Алесін: Несумненна. Бо ён даваў асабісты дазвол, і таму ўсе наступствы гэтых дзеяннях кладуцца на яго, нават калі чалавек пацерпіць.

«Белсат»: Але таксама Аляксандр Лукашэнка даваў слова маці беларускім, што іхныя сыны не будуць ваяваць у іншых краінах.

Аляксандр Алесін: Палітыкі заўсёды робяць так: у адной сітуацыі кажуць адно, у іншай – іншае.

Беларусь жадае зацвердзіцца на міжнароднай арэне ў якасці сурёзнага гульца. І для гэтага патрэбныя нейкія сурёзныя дзеянні, каб заняць сваё месца на міжнароднай арэне. Удзел у міратворчых місіях – сурёзны спосаб зацвердзіцца на міжнароднай арэне.

Больш – у відэа вышэй.