Гарачы каментар Алесь Смалянчук: Для навукоўца самае страшнае – самацэнзура


 Права навукоўца – свабода, а ягоны абавязак – праўдзівасць. Гэтыя словы належаць вядомаму польскаму медыку Людвіку Гіршфэльду. Але што рабіць, калі навуковец свабоды не мае, а за праўдзівасць яго караюць пазбаўленнем працы? У такой рэчаіснасці жывуць прадстаўнікі беларускай навукі, для якіх свае дзверы гэтымі днямі адчыняе Варшаўскі ўніверсітэт.Ужо заўтра ў Варшаве адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Цэнтру беларускіх даследаванняў, які дасць працу і – што самае галоўнае – магчымасць развіцця беларускім навукоўцам, якія праз палітычныя чыннікі не могуць праводзіць незалежных даследаванняў у Беларусі. У вялікай ступені цэнтр арыентаваны на выкладчыкаў з Горадні, якіх звольнілі з працы з ідэалагічных прычынаў. Беларускі цэнтр будзе працаваць пры Асяродку вывучэння Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэту.Пра прастору для даследаванняў, супрацу з польскімі навукоўцамі і ціск на выкладчыкаў у «Гарачым каментары» разважае доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.

«Горадня стала фарпостам кансерватыўнага падыходу да навукі і навукоўцаў. Калі ты гісторык, выконваць свае прафесійныя абавязкі ў Горадні вельмі няпроста. Увогуле гуманітарная сфера падвяргаецца найбольшым рэпрэсіям з боку чыноўнікаў і адміністрацыі. Новы цэнтр – магчымасць працягваць сваю прафесійную дзейнасць і жыць тым, хто не можа рабіць гэтага на радзіме».

«Вельмі цяжка ўвесь час адчуваць на сябе ціск. У пэўны момант уключаецца самацэнзура, і гэта крах».Больш глядзіце ў відэа.ДР, belsat.eu

Каментары