Алесь Пуціла дае параду расейскім спартоўцам


Спартовы аглядальнік «Белсату» разважае ў эфіры, ці адбыўся б алімпійскі скандал з Расеяй, калі б не было анексіі Крыму, ды дае рады атлетам.

Расейскія чыстыя спартоўцы пакуль не едуць на Алімпіяду – вядома толькі, што могуць гэта зрабіць.

Дык каб яны не саромеліся: выступіць на спаборніцтвах такога ўзроўню – для спартоўца больш вялікі гонар, чымся падтрымліваць дзяржаву і крыўдзіцца на МАК, як крыўдзяцца расейцы.

У цябе сваёй жыццё і свая жыццёвая справа – не трэба слухаць палітыкаў, дадае эксперт.

Поўную размову Сяргея Падсасоннага з Алесем Пуцілам глядзіце ў «Гарачым каментары»