Алесь Лагвінец: Не варта перабольшваць супярэчнасці паміж Лукашэнкам і Пуціным


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGR09WLS1KeVgtMWMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Месца сустрэчы змяніць нельга. Курорты Сочы чарговы раз робяцца пляцоўкаю для палітычных перамоваў. Акурат там некалькі дзён кіраўнік Беларусі чакаў свайго расейскага калегу. І… дачакаўся.Уладзімір Пуцін накіраваўся ў Сочы адмыслова на сустрэчу з беларускім калегам. Пра тое, што будуць абмяркоўваць лідары Расеі ды Беларусі, журналістам распавёў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў: «І двухбаковыя адносіны, і інтэграцыйныя пытанні». «Такія рэгулярныя стасункі», – дадаў ён. За некалькі дзён да гэтага Лукашэнка «перасекся лыжнёю» з Дзмітрыем Мядзведзевым. З расейскім прэмʼерам кіраўнік Беларусі папярэдне дамовіўся «пераадольваць эканамічны крызіс разам». Ці прыйдуць да згоды пра больш канкрэтныя рэчы першыя асобы дзяржаваў?

Палітолаг Алесь Лагвінец падкрэсліў у «Гарачым каментары», што не варта перабольшваць супярэчнасці паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным. «Лукашэнка наўрад ці можа давяраць і наўрад ці давярае Захаду, а Пуцін наўрад ці можа адначасова весці вайну супраць Украіны і ў той жа час паспрабаваць захапіць Беларусь», – заўважыў адмысловец.

Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu