Алесь Лагвінец і Валер Булгакаў абмяркоўваюць будучыню Еўропы


Стары кантынент чакаюць яшчэ прынамсі тры важныя падзеі, якія могуць паспрыяць далейшай дэзынтэграцыі міждзяржаўнага хаўрусу: парламенцкія выбары ў Нідэрландах і Нямеччыне ды прэзідэнцкія ў Францыі. Паўсюль сурʼёзныя шанцы на перамогу маюць ультраправыя кансерватары і папулісты, якія выступаюць за адасабленне сваіх краінаў ад суседзяў па ЕЗ.

Пра магчымасць рэферэндумаў аб выйсці з Еўразвязу гавораць палітыкі і іншых дзяржаваў – чальцоў абʼяднання. Пра магчымы развал ЕЗ не ўстрымаўся выказацца нават новы прэзідэнт ЗША Доналд Трамп. Дык ці вытрывае Еўропа гэткае выпрабаванне на трываласць уласных межаў ды агульных каштоўнасцяў?

З усё большаю трывогаю даводзіцца назіраць за працэсамі з-за заходняе мяжы і нам, беларусам асабліва на тле ўсё больш агрэсіўнай вонкавай палітыкі суседзяў з-за мяжы ўсходняй. Ці застанецца для нас альтэрнатыва навязлівым абдымкам з Крамлём? Калі захаваецца абʼяднаная Еўропа, будзе жыць і Беларусь.