Алесь Краўцэвіч: Шчасце, што мы дажылі да стогадовага юбілею БНР


Доктар гістарычных навук выказаўся ў студыі «Белсату» пра значнасць стагоддзя абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі.

«Каля ўлады знаходзяцца людзі, якія не будуюць беларускую дзяржаву. Паводле крытэраў дзяржавы навейшага часу, дзяржава – гэта рэалізатар нацыянальных інтарэсаў. Калі па гэтым крытэры ацэньваць сённяшнюю беларускую дзяржаву, дзяржаўную ўладу, то ў нас няма дзяржавы. Яна ёсць фармальна – гэта вельмі важнае дасягненне нашага народу, нашага руху, сотняў, тысячаў, мільёнаў беларусаў. Засталася толькі невялікая справа – напоўніць гэтую форму беларускім зместам», – адзначыў Алесь Краўцэвіч.

І патлумачыў, чаму 100-годдзе абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі – значная дата для беларусаў:

«Для людзей, якія хочуць мець пачуццё нацыянальнай годнасці, якія маюць увагу, любоў, пашану да сваёй гісторыі, гэта свята. Стогадовы юбілей Беларускай народнай рэспублікі – самае вялікае свята незалежнай Беларусі, шчасце, што мы да гэтага дажылі».

Больш – у відэа вышэй.