Алесь Бяляцкі: «Улады ўспрымаюць праваабаронцаў як пагрозу»


Колькасць і сур’ёзнасць пагрозаў і нападаў на праваабаронцаў у рэгіёне АБСЕ працягваюць расці цягам апошніх трох гадоў», – фіксуе справаздача Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ.

Не апошнюю ролю ў пагаршэнні сітуацыі адыгрывае нашая краіна. У прыватнасці, Беларусь чыніць шматлікія перашкоды для законнай дзейнасці праваабаронцаў. Улады адмаўляюць актывістам у доступе ў месцы зняволення, праваабаронцаў адвольна затрымліваюць, чыняць супраць іх паклёпніцкія кампаніі, цэнзуруюць і ў анлайне, і ў афлайне, блакуюць сайты праваабарончых арганізацыяў.

Пагаршэнне правоў чалавека ў Беларусі звязана з пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Нашая суседка як «Тытанік» цягне за сабой усіх суседак, – кажа госць студыі «Белсату» праваабаронца Алесь Бяляцкі.

«Увага да праваабаронцаў з боку ўладаў не змяншаецца, бо ўлады ўспрымаюць праваабаронцаў як пагрозу», – кажа Бяляцкі.

Я б вызначыў тры асноўныя праблемы беларускіх праваабаронцаў: пераслед за праваабарончую дзейнасць, нерэгістрацыя праваабарончых арганізацыяў і пераслед за распаўсюд інфармацыі.

Глядзіце размову Валера Руселіка з Алесем Бяляцкім у «Гарчым каментары»

Фота вокладкі – TUT.BY