Гарачы каментар Алег Волчак: Толькі вулічныя пратэсты могуць дапамагчы адмяніць дэкрэт аб дармаедах


Не спяшайцеся плаціць падатак на дармаедства. З такім заклікам да людзей звяртаецца кіраўнік цэнтру «Прававая абарона насельніцтва» Алег Волчак і абяцае ўсебаковае падтрыманне тым, каго дзяржава палічыла «сацыяльным утрыманцам».

Ад сёння «Прававая абарона насельніцтва» пачынае акцыю для юрыдычнага падтрымання грамадзянаў. Сэнс у тым, каб той, каму прыйшоў «ліст шчасця», звяртаўся да мясцовых уладаў па адрасную дапамогу. І такім чынам дзяржава самая б аплочвала свае ж паборы.

Як абараняцца ад дэкрэта аб дармаедах, Алег Волчак распавёў у эфіры «Белсату»

Мы шукалі прававыя механізмы, як абараніць хатніх гаспадынь, тых, хто не змог выйсці на працу і знайшлі ўказ прэзідэнта 2012 года аб адраснай дапамозе. Мы распрацавалі адпаведны бланк і рассылаем сваім кліентам, каб яны звярталіся за адраснай дапамогай і матывавалі гэта тым, што засталіся без працы, альбо хваробай. І просяць даць суму для аплаты падатку. Паглядзім, як гэта спрацуе.

Цяжкае матэрыяльнае становішча – гэта таксама спосаб, але каб разумелі грамадзяне, масава іх не вызваляць. Але гэта можна абскарджваць. На гэты час затрымліваюць дзеянне падатку. То бок, варта пісаць скаргі.У праваабаронцаў гэта называецца «веерны спосаб». Можна пісаць да наступнага падатку.

Шмат беларусаў пішуць скаргі. Людзі пераступілі мяжу страха. Дэкрэт абʼяднаў і багатых і бедных.

Шмат што залежыць ад таго колькі людзей выйдуць 17 лютага. Але тут няма лідараў, людзі самі будуць лідарамі.

Дэкрэт адкрыў вочы, людзі разумеюць, што трэба абараняцца. Толькі вулічныя пратэсты могуць дапамагчы адмяніць дэкрэт.

Размову Юрыя Салодкага з Алегам Волчакам глядзіце ў «Гарачым каментары»

Каментары