Алег Волчак пра выбух у метро: следства не высветліла нават матыў Канавалава і Кавалёва


Сем гадоў таму адбыўся тэракт у менскім метро. Афіцыйна – гэтае злачынства раскрытае, а вінаватыя ўжо даўно пакараныя смерцю.

«Канавалаў маўчаў [падчас суда. – Заўв. Belsat.eu] і быў нейкі сонны. Кавалёў казаў, што іх катавалі. Галоўная хіба следства – не высветлілі матыў. Каб асудзіць людзей трэба зразумець прычыны. Акрамя матыву есць і хібы з доказамі. Паводле адвакатаў, у судзе выкарыстоўвалася несапраўднае відэа. Калі ж суддзя прапанаваў сваё відэа, каб разабраць яго па паліцах, то суддзя адмовіў. Была і сітуацыя з працаўнікамі ФСБ, якія паглядзелі на відэа і сказалі, што па ім нельга, што гэта быў Канавалаў, што гэта можа быць хто заўгодна», – распавядае ў праграме «Гарачы каментар» праваабаронца і былы следчы Алег Волчак.

Больш у відэаматэрыяле!