Алег Волчак пра Дэкрэт №3: Для некаторых 200 долараў – гэта самазабойства


Раней да 1-га кастрычніка Лукашэнка патрабаваў ад чыноўнікаў падрыхтаваць новую рэдакцыю Дэкрэту №3. На ягоны стол яе паклалі напярэдадні, але беларусы ўсцяж не ведаюць, што іх чакае.

«Пра ўладу цяпер кажуць жорстка. Ёсць мужчыны, якія са слязамі кажуць, быў выпадак самаспалення ў Жлобіне. Для некаторых людзей 200 долараў – гэта самазабойства», – кажа Волчак.

На думку Волчака ўлады плануюць збіць пратэсты, якія пачнуцца бліжэй да зімы.

«Улады хочуць змякчыць, паказаць, што няма будучага палітвязня, таму выпусцілі Ігара Комліка. Хутка выбары, трэба разгрузіць суды. Але і Комлік і Федыніч застаюцца ўдзельнікамі працэсу, як і ўдзельнікі справы «Белага легіёну». Тым больш арыштоўваюць паводле адміністратыўных справаў, даюць штрафы. Навошта гэта робяць? Каб да лістапада збіць пратэсты», – упэўнены госць праграмы.

Цалкам размову глядзіце ў відэа.