Алег Волчак: Міністру Шуневічу трэба выбіраць словы


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGbC1TTGhqVjhKMDglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Да стагоддзя беларускай міліцыі, якое будзе адзначацца ў 2017 годзе, у Менску ўсталююць помнік гарадавому. Пра гэта, сярод іншага, заявіў у час прэс-канферэнцыі міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч. Штопраўда, ці гэта будзе постаць гарадавога з пачатку мінулага стагоддзя, альбо, скажам, сучасны амапавец з дручком насупраць мірных дэманстрантаў, са словаў генерал-лейтэнанта міліцыі зразумець пакуль што нельга.Паводле статыстыкі, Беларусь знаходзіцца ў ліку краінаў з найвялікшай колькасцю праваахоўнікаў на душу насельніцтва. Аднак колькасць, як вядома, далёка не заўжды азначае і якасць. Міністр Шуневіч прызнаў, што ў шэрагах МУС ёсць праблемы з кадрамі, але галоўную віну за непрывабны імідж сучасных гарадавых усклаў на шэраг сродкаў масавай інфармацыі, якія нібыта вядуць інфармацыйную вайну супраць Міністэрства ўнутраных справаў.Былы следчы, праваабаронца Алег Волчак зазначыў, што сёння няма інфармацыйнай вайны, як сказаў міністр Шуневіч, а ёсць грамадскі кантроль за дзейнасць праваахоўных органаў. Паводле яго, як журналісты, гэтак і праваабаронцы карэктна асвятляюць дзейнасць міліцыі. «Вайна, я нагадаю як былы ўдзельнік вайны, – гэта калі мана, сфабрыкаваныя матэрыялы з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі. Таму сёння міністру трэба выбіраць словы і не казаць «вайна», бо гэта сурʼёзнае слова», – заўважыў праваабаронца.Больш – у відэакаментары.МЯ, belsat.eu