Алег Волчак: Міліцыянтам патрэбны прафсаюз


Праваабаронца і былы следчы Алег Волчак выказаўся пра скандал у Крычаўскім РАУС.

Міліцэйскае кіраўніцтва Магілёўскай вобласці адрэагавала на матэрыял змешчаны на нашым тэлеканале, у якім дзейныя праваахоўнікі Крычаўскага РАУСу абвінавачваюць кіраўніцтва ў злоўжыванні паўнамоцтвамі. Сярод іншага, скардзіліся на тое, што кіраўніцтва патрабуе дзяліцца прэміямі, неабгрунтавана пераводзіць на ўзмоцнены рэжым нясення службы, зняважліва паводзіць сябе з падначаленымі.

У сённяшняй заяве на сайце Магілёўскага упраўлення унутраных справаў сцвярджаецца, што па пералічаных фактах распачатае правяранне. Аднак пры гэтым, не дачакаўшыся вынікаў расследавання, міліцэйскае кіраўніцтва называе медыі, якія апублікавалі інфармацыю пра парушэнні, «дэструктыўнымі», а частку звестак у матэрыяле – «скажонымі», «субʼектыўнымі» і не адпавядаючымі рэчаіснасці«. У «Гарачым каментары» – Алег Волчак.

«Павінен быць паліцэйскі прафсаюз. Там, дзе кіраўніцтва прымушае людзей складаць пратаколы, павіннае быць месца, куды можна пайсці і паскардзіцца. Для гэтага ва ўсім свеце ёсць міжнародны паліцэйскі прафсаюз», – заявіў Алег Волчак.

Размова цалкам – у відэа вышэй.

Глядзіце таксама: