Восеньскі прызыў у беларускае войска ў самым разгары. Ідуць медычныя камісіі і выдаюцца дакументы. Тых, хто не мае падставаў быць вызвалены ад службы, ужо да 1 снежня маюць скіраваць ва Узброеныя сілы і фармаванні.
Але ў кантэксце гібелі салдатаў у войску і гучнае справы Аляксандра Коржыча з Пінску, якога знайшлі павешаным у Печах, бацькі і прызыўнікі з непакоем прыглядаюцца да прызыву.
«Я лічу, што бацькі павінны арганізавацца ў нейкі камітэт. Калі іхнага сына адправяць у Печы, то яны маюць поўнае права патрабаваць перавесці яго ў іншую вайсковую частку, пакуль расследуецца крымінальная справа. Я як былы следчы скажу, што 10 асобаў пад следствам – гэта толькі пачатак», – кажа госць праграмы «Гарачы каментар» Алег Волчак.
Праваабаронца мяркуе, што вайсковую частку ў Печах трэба расфармаваць.
«Праваабаронцаў і журналістаў абвінавачваюць у дыскрэдытацыі арміі. Не, спадарства, мы хочам, каб быў грамадскі кантроль. На жаль, нашая войска застаецца рабоча-сялянскім. Калі б сыны высокапастаўленых чыноўнікаў служылі там, кантроль быў бы досыць сур’ёзны», – адзначае Волчак.
Больш у відэаматэрыяле!