Алег Волчак: Ахова ў менскім метро непрафесійная, яна нічога не дасць


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGWFFlX1FxcnZkUW8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Гэта найбольшая пагроза тэрарызму ў Еўропе за апошняе дзесяцігоддзе. Такім чынам актуальны стан бяспекі ацэньвае «Еўрапол» – паліцыйная служба Еўразвязу. Тым часам пасля серыі тэрактаў у Парыжы захады бяспекі ўзмацняе не толькі аб’яднаная Еўропа, але і Беларусь, пра што сёння паведаміў кіраўнік МУС Ігар Шуневіч.Са словаў Шуневіча, беларускія праваахоўнікі рэальна ацэньваюць магчымасць тэрактаў на тэрыторыі нашай краіны.Пэўныя падраздзяленні ўжо нясуць узмоцнены варыянт службы.Кіраўнік МУС удакладніў, што ў сувязі з тэрактамі ў Францыі праваахоўнікі адсочваюць тэрарыстычныя пагрозы, у тым ліку і ў інтэрнэце.Афіцыйна за гісторыю незалежнай Беларусі адбыўся адзін тэракт – выбух у Менскім метро ў красавіку 2011-га года. Тады загінулі 15 асобаў і 203 пацярпелі. Яшчэ адзін выбух, у выніку якога раненні атрымалі больш як паўсотні чалавек, адбыўся ў 2008-м падчас святкавання Дня Незалежнасці ў сталіцы. Аднак здарэнне кваліфікавалі як злоснае хуліганства. У «Гарачым каментары» – праваабаронца Алег Волчак.

«Сёння мы лічым мэтазгодным стварыць прыватныя ахоўныя агенцтвы, у якія б прыйшлі былыя супрацоўнікі (сілавых структураў). Яны б маглі канкураваць паміж сабой і атрымоўваць бюджэтныя сродкі для забеспячэння бяспекі. А тое, як у метро арганізаваная ахова – я лічу, яна непрафесійная і нічога не дасць. Толькі шмат людзей скардзяцца на прыніжэнне ад працэдуры, якую мусяць праходзіць», – заявіў Алег Волчак у эфіры «Белсату».