Гарачы каментар Аляксандр Кабанаў: «Каб не было цішыні, патрэбныя эшалоны актывістаў»


«Пры гэтай уладзе пратэсты на спад не пойдуць». Грамадскі актывіст з Бярозы Аляксандр Кабанаў – пра тое, ці ўлады могуць спыніць пратэсты, саджаючы людзей на суткі.

Сяргей Падсасонны: Ці ёсць у Беларусі перадумовы да палітычных і эканамічных зменаў у краіне?

Аляксандр Кабанаў: Пры гэтай уладзе – не.

Рэпрэсіі, затрыманні, ператрусы – гэта агонія ўлады ці эфектыўны спосаб запужаць беларусаў?

Думаю, не ў гэтай сітуацыі. Людзі ўсё бачаць і ўсё разумеюць. Яны бачаць адну інфармацыю ў незалежнай прэсе, па незалежным тэлебачанні, а потым бачаць плыні хлусні па дзяржаўных каналах. Людзей гэта варʼюе, карабаціць. Яны перастаюць верыць у запаветныя $ 500, перастаюць верыць, што будуць створаныя працоўныя месцы. Дзеянні ўладаў абсалютна неадэкватныя.

Глядзіце размову Сяргея Падсасоннага з Аляксандрам Кабанавым у «Гарачым каментары».

Каментары