Акудовіч: Нават даводзіцца стрымліваць антылукашэнкаўскі імпэт землякоў


Філосаф у гасцях у Уладзіміра Мацкевіча падводзіць вынікі палітычнай вясны-2017.

Валянцін Акудовіч адзначае вялікія змены ў сацыяльна-палітычных настрояў у грамадстве на прыкладзе роднай Свіслачы: «Раней мы там з братам, калі прыязджалі, былі крыху чужымі, хоць нас і любілі, бо апазіцыянеры – супраць Лукашэнкі. Нядаўна там вось былі, і даводзілася ўпершыню нават стрымліваць антылукашэнкаўскі імпэт. Казаць, што вы спрошчваеце, што ўсё больш складанае».

Пра комплексы беларусаў, неаднаразовае адраджэнне тое, як Вольскі можа канкураваць з Ледзі Гагай – у «Размове Мацкевіча».