Актывіст з Рагачова: Каб выжываць, беларусы крадуць


На гэтым тыдні КДБ распавёў пра чарговыя крымінальныя справы ў розных галінах. Як беларусы ўспрымаюць такія навіны пра карупцыю?

Грамадскі актывіст, рэдактар сайта «Рагачоў-Online» Дзяніс Дашкевіч кажа, «што людзі лічаць, што ва ўладзе крадуць усе, але самае сумнае, што гэта ўспрымаецца нармальна».

«Мне кожны другі кажа, што каб прыйшоў працаваць у райвыканкам, то абавязкова б краў», – зазначае ён.

Зрэшты, беларусы крадуць і не на чынавенскіх пасадах – ад беднасці.

У апошнія тыдні ў сельскай гаспадарцы ідуць шматлікія праверкі. Распачатыя паўсотні крымінальных справаў. Узмоцнены кантроль, каб людзі нічога не выносілі з месцаў працы. Дзяніс Дашкевіч кажа, што выніку гэта не прынясе:

«Структура сельскай гаспадаркі працуе неэфектыўна. Людзі змушаныя красці. Трактарысты – тую самую салярку, каб выжыць, пракарміць сям’ю».

Падрабязней пра гэта, пра кіраўнікоў гаспадарак, якія лічаць, што карова павінна цяліцца двойчы на год, які прыклад можа даць Лукашэнка для беларусізацыі, ці могуць беларусы, як армяне – у поўным выданні нядзельнай праграмы «Размова», у якой падзеі тыдня абмеркавалі вядоўца Святлана Калінкіна з рагачоўскім актывістам Дзянісам Дашкевічам і палітыкам Паўлам Севярынцам.

Глядзіце выданне цалкам: