Гарачы каментар Актывіст з Бярозы: На маршы было больш пазітыву, а ў рэгіёнах больш негатыву


Сябра Абʼяднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў падзяліўся сваймі ўражаннямі ад сённяшняй акцыі і распавёў, якія настроі пануюць па-за Менскам.

«Было крута! Пабачыць сваіх аднадумцаў, увогуле людзей, якія неабыякавыя да таго, што адбываецца ў краіне, заўсёды прыемна», – заявіў Аляксандр Кабанаў у «Гарачым каментары».

А таксама параўнаў настрой на акцыі з тымі настроямі, якія маюць жыхары беларускіх рэгіёнаў:

«Я думаю, што тут пераважная колькасць асобаў была палітычна актыўная. То бок гэта людзі, якія валодаюць нейкай інфармацыяй, якія часта камунікуюць, хаця і з рэгіёнаў таксама прыехалі. Але ўвогуле ў рэгіёнах людзі менш лезуць у палітыку, іх больш хвалюе эканоміка і стан гаманца. Тут было больш пазітыву, а ў рэгіёнах больш негатыву, бо ідзе масавае абядненне».

Больш – у відэа вышэй.

Глядзіце таксама:

Каментары