Гарачы каментар Актывіст з Берасця: Гэта мясцовыя ўлады зрабілі такое глупства – затрымаць Лябедзьку


Сёння адбываўся суд над старшынём АГП Анатолем Лябедзькам. Суд перанеслі на 23 лютага. Яго абвінавачваюць у непадпарадкаванні міліцыі.

Актывіст з Бярозы Аляксандр Кабанаў быў на паседжанні і распавядае, што адметнасцю стала прысутнасць журналістаў БТ і АНТ.

«Увогуле дазволілі весці здымкі, нам таксама. Такога ў практыцы яшчэ не было ніколі».

Актывіст звяртае ўвагу на тое, што на пікетах Лябедзькі заўсёды збіраецца шмат народу.

«Гэта, вядома, не падабаецца ўладам. Але яго затрыманне шакавала, мы разам ездзілі ў Берасце, я застаўся, а Анатоль Лябедзька разам з Аляксандрам Дабравольскім вярталіся ў Менск. Было бачна нават у Берасці, што за намі сачылі нейкія людзі, але што будуць затрымліваць. Думаю, што гэта ўжо мясцовыя ўлады зрабілі такое глупства».

Больш глядзіце ў відэа.

Глядзі таксама
Каментары