Актывіст з Астраўца: У нас трэба было будаваць санаторыі, а не АЭС


Грамадскі актывіст з Астраўца Іван Крук кажа, што будаўніцтва АЭС у гэтым рэгіёне раскалола мясцовых жыхароў наконт стаўлення да гэтага праекту. Як, зрэшты, і ўсю краіну.

Акрамя гэтага, пастаянна адбываюцца розныя здарэнні. Ад падзення рэактара да пажару ў лютым гэтага году. Прычына: сыход кваліфікаваных кадраў, як беларусаў, так і расейцаў, праз скарачэнне заробкаў.

Астравеччына ў свой час, кажа Крук, лічылася самым экалагічна чыстым рэгіёнам у Беларусі: «Трэба было будаваць тут санаторыі, а не АЭС».

Падрабязней пра гэта, а таксама пра верагоднасць спынення будаўніцтва «атамкі» – у поўным выданні праграмы «Размова» Уладзіміра Мацкевіча з Іванам Круком.