Актывіст: Калі не адменім Дэкрэт аб дармаедах зборам подпісаў, выйдзем на Плошчу


Дэкрэт аб дармаедстве дзейнічае, а «лісты шчасця» з падатковай прыходзяць. Хаця былі і абурэнне, і заклікі адмяніць антычалавечы дакумент. І вось баранавіцкі актывіст, сябра Абʼяднанае грамадзянскае партыі Мікалай Чарнавус (малодшы) узяў справу ва ўласныя рукі ды распачаў збор подпісаў супраць Дэкрэту аб дармаедах.

За чатыры дні атрымалася сабраць 328 подпісаў. Людзі падпісваюцца пад трыма зваротамі: да апазіцыйнае дэпутаткі Ганны Канапацкай, якая ўжо звярнулася да Лукашэнкі з прапановаю адмяніць дэкрэт, а таксама да дэпутатак ад Баранавічаў – Вольгі Палітыкі ды Таццяны Якубовіч. Што праўда, абураных Дэкрэтам аб дармаедах шмат, але гатовых рэальна дзейнічаць і пратэставаць ці збіраць подпісы – мала. У «Гарачым каментары» – грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус.

«Ёсць такія асобы, якія вельмі абураныя і гатовыя пратэставаць. Нават не ад мяне гэта пасыл ідзе, ён ідзе ад іншых. Яны гатовыя выходзіць на Плошчу. Ад сябе дадам: калі мы не вырашым пытанне мірных шляхам, вось такім зборам подпісаў, то мы будзем проста вымушаныя ў такіх нечалавечых прыніжальных умовах выходзіць на Плошчу», – заявіў Мікалай Чарнавус у эфіры «Белсату».

Чытайце таксама: